Менгарвыканкам не дазволіў асобнае шэсце «Несмяротнага палку»


Фота: Iryna Arachouskaja, belsat.eu

Актывісты «левапатрыятычных» грамадскіх аб’яднанняў атрымалі адмову ад Менгарвыканкаму на правядзенне ў Менску асобнага шэсця «Несмяротнага палку».

«Паводле адказу Менгарвыканкаму, на наш зварот з просьбай дазволіць 9 мая 2021 года ў г. Менску шэсця «Несмяротнага палка» дадзены, але прапанавана прыняць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да абеліска Перамогі на пл. Перамогі ў памяць аб подзвігу Савецкага народа ў барацьбе з фашызмам», – паведамляецца на сайце арганізацыі.

Прыхільнікаў «Несмяротнага палку» запрашаюць прыйсці 9 траўня да Дому-музею РСДРП да 13:00 з фотаздымкамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, плакатамі, транспарантамі і сцягамі.

Ініцыятыва «Несмяротны полк» ўзнікла ў Расеі. У Беларусі правядзенне асобных акцыяў заўсёды блакавалася ўладамі.

Hавiны
Мінюст адмовіў у рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз»
2021.05.03 20:37

Раней Міністэрства юстыцыі па выніках разгляду дакументаў аб рэгістрацыі прарасейскай палітычнай партыі «Саюз», пастанавіла адмовіць стваральнікам арганізацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў