Чаму не выйшла праграма «Кожны з нас» і калі выйдзе? Заява ад кіраўніцтва каналу

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30.

Чарговы выпуск праграмы «Кожны з нас» меў выйсці ў эфір як звычайна, у сераду, аднак дырэкцыя пастанавіла адкласці прэм’еру, бо гэтым разам праграма пачала нагадваць агрэсіўныя расейскія ток-шоу, а гэта ніяк не адпавядае белсатаўскім стылю і стандартам. У выніку абмеркавання мы дамо больш поўную версію праграмы, з мінімальным мантажом. Робім гэта дзеля таго, каб вы, шаноўныя гледачы, змаглі пачуць аргументы цалкам, ацаніць стыль паводзінаў удзельнікаў праграмы і выпрацаваць уласнае меркаванне.

Праграма выйдзе ў эфір 12 траўня а 18:05.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Hавiны