Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам ЕЗ у Беларусі Дыркам Шубэлем


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская 6 красавіка сустрэлася з амбасадарам Еўразвязу ў Беларусі Дыркам Шубэлем.

Падчас сустрэчы яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. У шэрагу пытанняў – падтрыманне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і магчымасць супрацы ў будучыні.

Фота: Белсат

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваўся пакет дапамогі беларускай культурнай супольнасці і медыям, што распрацоўваецца для наступных гадоў. Паўстала ў тым ліку і пытанне дыскрымінацыі, з якой сутыкаюцца беларусы з пачаткам вайны ва Украіне, і магчымыя механізмы супрацьстаяння гэтай з’яве.

Ішла гаворка і пра санкцыі супраць Лукашэнкі, ягонага рэжыму і памагатых.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Разам з прадстаўнікамі Чэхіі, Эстоніі і Польшчы каманда Святланы Ціханоўскай працуе ў пытаннях выдачы візаў. Прадстаўнікі краінаў запэўніваюць, што візы беларусам будуць выдавацца, калі ёсць сур’ёзныя матывы выехаць. Турыстычных візаў цяпер гэтыя краіны не выдаюць.

Інтэрв’ю
«Кітай не гарантуе Расеі і Беларусі ні эканамічнай дапамогі, ні бяспекі». Ці дапаможа Пекін абысці заходнія санкцыі?
2022.04.06 18:55

belsat.eu

Стужка навінаў