Канада ўвяла санкцыі супраць сілавікоў і алігархаў Лукашэнкі


Канада залучыла ў санкцыйныя спісы яшчэ дзевяцёх грамадзянаў Беларусі: прадстаўнікоў Міністэрства абароны і набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Канады.

Аляксандр Шакуцін (крайні справа) з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: Tut.by

У новы санкцыйны спіс увайшлі тры намеснікі міністра абароны (Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка), а таксама беларускія алігархі Аляксандр Шакуцін, Уладзімір Пефціеў, Анатоль Тарнаўскі, Павел Тапузідыс, Яўген Баскін і Валянцін Байко.

Ім належаць прадпрыемствы «Амкадор», «Спорт-пары», «Дзелавая сетка», «Аквадзіў», «Юнівест-М», «Тытунь-Інвест», «Сервалюкс», «Контэ СПА» ды іншыя.

Прадстаўнікам Канады забаронена спрыяць гэтым асобам, гандляваць з імі шырокім шэрагам тавараў, перадаваць і прадаваць тэхналогіі ды тэхніку.

Таксама Канада пашырыла санкцыі супраць Расеі: забараніла страхаванне і андэррайтынг расейскіх самалётаў ды залучыла ў санкцыйны спіс алігархаў Уладзіміра Патаніна, Віктара Вексельберга, Кірыла Шамалава, Леаніда Міхельсона, Вадзіма Машковіча, Аляксандра Вінакурава, Дзмітрыя і Галіну Пумпянскіх ды начальніка ГУ Генштабу УС РФ Ігара Касцюкова.

Hавiны
Мінфін ЗША: «Расею чакае гістарычны дэфолт, калі яна не захоча спыніць вайну»
2022.04.05 17:46

ПС belsat.eu

Стужка навінаў