Гэта ўжо дэфолт? Расея не здолела расплаціцца па еўрабондах


Расея 6 красавіка не здолела выплаціць сваіх даўгоў за выпушчаныя раней еўрааблігацыі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў РФ.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Расейскі Мінфін пералічыў у банк-карэспандэнт расейскія рублі, а той адмовіўся выконваць даручэнне на выплату купона і пагашэнне аблігацыяў, бо плаціць за іх трэба замежнай валютаю.

Пазыку трэба было пагасіць 4 красавіка. Яе сума складае $ 649,2 млн.

«Невыкананне абавязкаў азначае дэфолт. Расея, вядома, можа зрабіць выгляд, што нічога страшнага, але інвеставаць у яе эканоміку цяпер будзе яшчэ менш ахвочых. Акрамя таго, не выключаная хваля арыштаў расейскай маёмасці за мяжой», – адзначае тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Hавiны
Мінфін ЗША: «Расею чакае гістарычны дэфолт, калі яна не захоча спыніць вайну»
2022.04.05 17:46

Пра тое, што фактычна Расеі цяпер пагражае дэфолт, піша і Вольга Шаміна, рэдактарка аддзелу эканомікі Расейскай службы BBC. Яна адзначыла, што звычайна кампаніі або краіне, якія не змаглі выканаць абавязкаў па даўгах, даецца перыяд працягласцю адзін месяц, каб правесці аплату або знайсці грошы.

«Калі Мінфін не знойдзе спосабу аплаціць купоны, то дэфолт Расеі, такім чынам, надыдзе 4 траўня», – мяркуе Шаміна.

Паводле яе, гэта будзе чарговай шокавай падзеяй для рынкаў і курсу рубля, але «не зменіць сітуацыі прынцыпова, бо шматлікія замежныя інвестары ўжо сышлі з расейскіх актываў, а ЦБ абмежаваў магчымасці пакінутых замежнікаў дзеля вываду капіталу з краіны». На думку Шамінай, «дэфолт у такой сітуацыі можа толькі пагоршыць крызіс, але не стаць яго асноўнай прычынай».

Аналітыка
Дэфолт – не самае страшнае. Наколькі глыбока на дно расейская эканоміка пацягне за сабой беларускую
2022.03.10 09:00

ПС belsat.eu

Стужка навінаў