Барадзянка: яшчэ адно зруйнаванае прадмесце Кіева. Паглядзіце, як яно выглядае пасля расейскіх войскаў


5 красавіка журналісты змаглі наведаць яшчэ адно прадмесце Кіева, што было зруйнаванае расейскімі войскамі. Фотакарэспандэнт «Белсату» адным з першых паглядзеў, што засталося ад Барадзянкі пасля месяца вайны.

Разбураны дом у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат

Барадзянка месціцца крыху далей ад Кіева ў параўнанні з Бучай ці Ворзэлем. Да вайны тут жылі крыху больш за 10 тыс. асобаў. Пасля пачатку вайны горад быў заняты расейскімі войскамі на чацвёрты дзень – 28 лютага. 1 красавіка ў горад увайшлі ўкраінскія войскі, а 5 красавіка журналісты змаглі ўбачыць наступствы расейскага ўварвання ва Украіну.

Паводле мясцовых уладаў, мінімум 200 асобаў лічацца зніклымі без вестак.

Вежа ад падбітай БМП на заездзе ў паселішча Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Мужчына едзе роварам у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Разбураны дом у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Разбураныя дамы ў паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Вайскоўцы фатаграфуюцца на фоне знішчанай расейскай тэхнікі ў паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Пашкоджаны дом у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Мужчыны разглядаюць пашкоджанні дому, стоячы на яго руінах. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Мужчына вязе рэчы. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Разбураны дом у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў паселішчы Барадзянка, пашкоджаны абстрэламі. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Мужчына ідзе па руінах дому ў паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Разбураны дом у паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат
Кватэра пасля пажару ў паселішчы Барадзянка. 05.04.2022, Барадзянка, Украіна.
Фота: Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй») з мэтай «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне паняцця «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 4 млн асобаў.

Масавыя забойствы мірных жыхароў у прадмесцях Кіева заходнія медыі і палітыкі ўжо назвалі генацыдам. Расейскі бок афіцыйна абвяргае сваю датычнасць да забойстваў цывільнага насельніцтва.

Гісторыі
Як вайна змяніла жыццё гораду, у якім Лукашэнка сустракаўся з Зяленскім
2022.04.06 19:15

belsat.eu

Стужка навінаў