Выставу «Машына дыхае, а я – не», прысвечаную беларускім медыкам, усё ж такі адмянілі


Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе. У менскай прасторы «Месца» паказваюць праект «Машына дыхае, а я – не». 29 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Каманда праекту «Машына дыхае, а я – не» паведаміла праз сацсеткі аб адмене выставы пасля таго, як стала вядома пра затрыманне двух яе арганізатарак.

Учора, 5 красавіка, у другой палове дня ў арганізатарак выставы Наталлі Трэнінай і Таццяны Гацуры-Яворскай прайшлі ператрусы, вынялі тэхніку. Актывісткі затрыманыя і застаюцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Hавiны
Затрыманыя дзве арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не»
2021.04.06 09:08

«Нам вельмі шкада, але мы вымушаныя спыніць рэалізацыю праграмы праекту «Машына дыхае, а я – не». Мы горача шануем супольнасцю, якая паспела сфармавацца вакол праекту, і шчыра ўдзячныя вам за цікавасць і падтрымку», – напісалі ў Instagram аўтары праекту.

Выстава «Машына дыхае, а я – не», прысвечаная гераізму медыкаў, адкрылася 30 сакавіка і мелася працаваць да 17 красавіка. Але ўжо 1 красавіка ў прастору наведаліся санстанцыя і МНС, якія знайшлі парушэнні і загадалі закрыць экспазіцыю.

Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе. У менскай прасторы «Месца» пачаў працу праект «Машына дыхае, а я – не». 29 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Праекта Галіны Краснапёравай «Запiскi пацыентаў, якія ляжаць на ШВЛ» – пра людзей, якія доўгі час заставаліся пад апаратам ШВЛ і маглі перадаць свае думкі толькі праз запіскі.
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Hавiны
У Менску спынілі выставу, прысвечаную гераізму медыкаў. Яна адпрацавала няпоўныя тры дні
2021.04.01 21:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў