У Беларусі змяняюцца межы трох вобласцяў


У Беларусі зменяць тэрытарыяльныя межы трох вобласцяў: Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай. Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Дарожны знак на ўездзе ў Гомельскую вобласць.
Фота: Mapio.net

У адпаведнасці з указам, новыя межы будуць усталяваныя 1 ліпеня 2021 года.

Дакумент будзе ўдакладняць межы вобласцяў і раёнаў, вызначаныя ў 1950 годзе графічным спосабам. З цягам часу праз розныя віды працаў і будаўніцтва інфраструктуры межы перасталі супадаць з контурамі мясцовасці.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне зменаў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе. Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

У сакавіку 2019 года аналагічны указ аптымізаваў межы Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай вобласцяў і іх раёнаў.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў