У Барысаве прыпынілі будаўніцтва лядовай пляцоўкі з-за адсутнасці фінансавання


У Барысаве прыпынена будаўніцтва лядовай пляцоўкі і моста праз чыгунку ў раёне Зялёнага гарадка, паведаміў старшыня Барысаўскага райвыканкаму Генадзь Денгалёў.

Праект лядовай пляцоўкі ў Барысаве.
Фота: darriuss.livejournal.com

«Ёсць архітэктурны праект на будаўніцтва. Гэта ўсё, што мы маем на дадзены момант, – фінансавання няма, у інвестпраграму на гэты год праект не ўключылі. За кошт раённага бюджэту мы мост не пабудуем – гэта вельмі дарагі аб’ект. Таму пакуль рэалізацыі праекту не будзе», – распавёў старшыня райвыканкаму.

Генадзь Денгалёў.
Фота: edinstvo.by

Паводле яго слоў, на сённяшні момант у горадзе неабходна скончыць будаўніцтва іншых абʼектаў.

У чэрвені 2019 году ўжо былы старшыня ФХБ Генадзь Савілаў паведамляў, што дата заканчэння рэалізацыі праекта лядовай пляцоўкі ў Барысаве плануецца на канец 2020 года.

Праект лядовай пляцоўкі ў Барысаве.
Фота: ex-press.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў