У АБФФ прызначылі новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе


Пасля сыходу Міхаіла Мархеля з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе футбольная федэрацыя прызначыла яму замену. Выканальнікам абавязквў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай будзе былы памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў.

Георгій Кандрацьеў.
Фота: football.by

Кандрацьеў быў галоўным трэнерам каманды ў 2012–2014 гадах, а да таго працаваў з моладзевай зборнай, якую ўпершыню ў гісторыі вывеў на Алімпійскія гульні: у 2011 годзе моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы УЕФА U-21 і выйшла на Алімпійскія гульні 2012 года.

Нагадаем, што ўчора, 5 красавіка, стала вядома пра адстаўку галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе Міхаіла Мархеля. Імаверна, падставай стаў жудасны разгром зборнай Беларусі ў матчы з Бельгіяй (0:8).

Hавiны
Падаў у адстаўку галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі
2021.04.05 14:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў