Сілавікі зладзілі ператрус у кватэры журналіста Рамана Васюковіча


У кватэры журналіста тэлеканала «Настоящее время» Рамана Васюковіча адбыўся ператрус. Дазвол на ператрус выдала пракуратура ў межах даследчай праверкі паводле прыкметаў злачынства, прадугледжаных арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варажнечы») Крымінальнага кодэксу.

Ператрус у кватэры журналіста Рамана Васюковіча зладзілі працаўнікі Менскага АУС на паветраным транспарце. Сілавікі шукалі экстрэмісцкую літаратуру і сімволіку. У выніку ператрусу яны нічога не знайшлі і нічога не забралі.

Hавiны
Журналіста будуць судзіць за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас» у Беларусь
2021.03.05 18:22

Ператрус у журналіста звязаны з кнігай «Беларускі Данбас». У снежні 2020 года, калі Васюковіч вяртаўся ў Менск з Кіева са службовай камандзіроўкі, у яго на мытным даглядзе знайшлі і сканфіскавалі два асобнікі кнігі «Беларускі Данбас». Міліцыя тады распачала правяранне па прыкметах злачынства паводле арт. 130 КК, але ў распачынанні крымінальнай справы было адмоўлена. Аднак цяпер пракуратура прызначыла дадатковую праверку.

Кнігу Кацярыны Андрэевай і Ігарв Ільяша «Беларускі Данбас» 26 сакавіка 2021 года суд Кастрычніцкага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкай».

Аб’ектыў
«Я ўпэўнены, што эксперты нават не бралі ў рукі гэтай кнігі». Кнігу «Беларускі Данбас» прызналі экстрэмісцкай
2021.03.26 22:15

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў