Мастака Алеся Пушкіна прызналі палітычным вязнем

Праваабаронцы лічаць справу супраць мастака Алеся Пушкіна палітычна матываванай і прызналі яго палітычным вязнем.

Алеся Пушкіна вінавацяць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варожасці групай асобаў»). Нагодай стаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Мастаку пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

26 сакавіка Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і журналіста Паўла Мажэйкі за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

З гарадзенскага ІЧУ вызвалілі Паўла Мажэйку

Але праваабаронцы лічыць, што выкананне мастаком Алесем Пушкіным партрэта Яўгена Жыхара ніякім чынам не з’яўляецца апраўданнем ідэалогіі і практыкі нацызму. Складу злачынства ў дзеяннях мастака няма, паколькі ён не распальваў варажнечу, не ажыццяўляў прапаганду вайны, не рабіў заклікаў да якіх-небудзь гвалтоўных дзеянняў.

Завядзенне крымінальнай справы ў гэтым выпадку мае палітызаваны характар, а пераслед мастака – палітычна матываваны. Праваабаронцы прызналі Алеся Пушкіна палітычным вязнем.

У Беларусі цяпер 323 палітвязні.

Мастака Пушкіна не выпусцяць з вязніцы да суда

 

СК belsat.eu

 

Hавiны