Дар'ю Чульцову паставілі на прафілактычны ўлік


Нашую журналістку Дарʼю Чульцову, як і Кацярыну Андрэеву, таксама паставілі на прафілактычны ўлік у турме. Гэты факт сёння пацвердзіла сама Дарʼя.

Журналістка «Белсату» Дарʼя Чульцова пацвердзіла сёння, што яна таксама стаіць на прафілактычным уліку. Пра гэта дзяўчыне распавяла адміністрацыя калоніі.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

Раней журналістку Кацярыну Андрэеву ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Hавiны
Ва ўліковай картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму
2021.03.26 22:55

У сярэдзіне сакавіка Дарʼю і Кацярыну этапавалі ў жодзінскае СІЗА.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму толькі за тое, што яны 15 лістапада 2020 года зладзілі стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел у «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», і нават кіравалі імі, што пацягнула за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту.

Hавiны
Ад «хіміі» да 7 гадоў. У якіх справах адзначылася сумнавядомая Аліна Касьянчык
2021.03.31 20:34

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў