«Толькі вертыкаль, толькі казарма». Арцём Шрайбман – пра галоўную памылку Пуціна


Галоўная памылка Пуціна не ў тым, што ён пераацаніў моц свайго войска, недаацаніў моц Украінскага супраціву і маштаб санкцый – ёсць куды больш сур’ёзная праблема светаўспрымання такіх людзей, як ён, піша палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

Палітолаг піша пра людзей, якіх у пачатку 90-х у Расеі было прынята называць «чырвона-карычневымі», а пазней – ватнікамі.

«Гэтыя людзі не могуць упусціць сабе ў галаву думку аб тым, што нейкія групы людзей здольныя ўзаемадзейнічаць гарызантальным шляхам, жыць без пастуха. Толькі вертыкаль, толькі казарма. Толькі эліты і статак бараноў пад імі. Раз мы прывыклі жыць у такім грамадстве і кіраваць ім – значыць і ўсе грамадствы такія», – піша Арцём Шрайбман.

План Пуціна па захопу Украіны апынуўся не рабочым, таму чта Украіна – не «казарма». «Яе немагчыма абезгаловіць, гэта зусім іншы арганізм», – сцвярджае палітолаг. І калі нават уявіць, што ВСУ будуць зламаныя, то што будзе рабіць Пуцін з партызанскім рухам і «хто потым будзе падпарадкоўвацца акупанту пасля мясасечкі, якую давядзецца зладзіць у такім сцэнары?».

«Адсутнасць exit strategy (стратэгіі выхаду) з гэтай сітуацыі ў Крамля – галоўная глабальная праблема на сёння пасля, зразумела, гуманітарнай катастрофы ва Украіне. Нават калі да ўсяго камандавання расейскага войска дойдзе, якія перад імі стаяць задачы, адступленне будзе роўна палітычнай смерці Пуціна, а можа, і не толькі палітычнай», – піша Арцём Шрайбман.

«На жаль, на шляху да катастрофы расейскай дзяржавы ляжыць яшчэ вельмі шмат нявінных ахвяр, і гэты факт я ўсё яшчэ псіхалагічна не магу прыняць. Але за гэтай страшнай цаной, мяркуючы з усяго, сапраўды рушыць услед нешта вельмі падобнае на дэнацыфікацыю. Толькі яе пройдзе не Украіна», – падсумоўвае Шрайбман.

Арцём Шрайбман – беларускі палітолаг, аналітык, журналіст, запрошаны эксперт Маскоўскага цэнтру Карнегі, заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў