На мітынгу ў Санкт-Пецярбурзе затрымалі карэспандэнта «Белсату». Праз тры гадзіны яго вызвалілі


Пятра Іванова, які супрацоўнічае з «Белсатам» і выданнем «Sota», затрымалі падчас асвятлення акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне ў Санкт-Пецярбурзе, каля Гасцінага двара.

Вядома, што ў Іванова пры сабе была камізэлька з надпісам «Прэса», прэс-карта і рэдакцыйнае заданне. Тым не менш нашага калегу завезлі ў аддзел паліцыі.

Праз тры гадзіны журналіста адпусцілі.

4 сакавіка на акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбурзе затрымалі аператара, які супрацоўнічае з «Белсатам», Аляксандра Багрынцава. Яго асудзілі на 7 содняў за нібыта ўдзел у пратэстах.

Па ўсёй Расеі 6 сакавіка праходзяць пратэставыя мітынгі супраць вайны ва Украіне. Вядома ўжо пра больш за тысячу затрыманых.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў