У Столінскім раёне двое 7-гадовых хлопчыкаў праваліліся пад лёд. Адзін загінуў, другога выратаваў падлетак


Канал, у які праваліўся хлопчык.
Фота: sk.gov.by

Удзень 5 сакавіка ў Столінскім раёне пад лёд праваліліся двое 7-гадовых хлопчыкаў. Адзін з іх патануў, паведамляе Следчы камітэт.

Хлопчыкі вярталіся дадому з школы і па дарозе зазірнулі на меліярацыйны канал. Лёд пад імі праваліўся. Адзін дзяцёнак патануў, а ягонага сябра выратаваў 12-гадовы падлетак, які праходзіў побач.

Следчыя рэкамендуюць бацькам кантраляваць месцазнаходжанне і паводзіны дзяцей, а таксама тлумачыць ім правілы бяспекі.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў