Прадстаўнікі ДНР прымаюць удзел у стварэнні партыі ў Беларусі


У Менску рыхтуецца ўстаноўчы з’езд па стварэнні партыі «Саюз». Ініцыюе зʼяўленне партыі Сяргей Лушч, вядомы дзеяч расейскага руху ў Беларусі, у мінулым прадстаўнік неанацысцкай секты. Ён неаднаразова выступаў правадніком ідэй «Рускага свету» ў Беларусі, карыстаецца падтрымкай расейскіх структур пра-імперскага толку, паведамляе Telegram-канал iSANS_Belarus.

Палітычная партыя «Саюз» ствараецца з галоўным ідэалагічным складнікам – «умацаванне цывілізацыйнага адзінства беларусаў і расейцаў», «развіццё беларуска-расейскай інтэграцыі». Ініцыюе стварэнне партыі Сяргей Лушч, вядомы сваймі прарасейскімі поглядамі. Вядома, што падчас зʼезду выступяць прадстаўнікі так званай ДНР эпохі Захарчанкі і прадстаўнік Севастопаля, які рыхтаваў анексію Крыму.

Устаноўчы з’ез прарасейскай партыі.
Фота: Facebook Паўлюк Быкоўскі

Чакаецца, што ў Менск прыедуць прадстаўнікі партыі «Справядлівая Расея – За Праўду» і нацыяналістычнай «За Праўду», таксама Аляксандр Казакоў, сябра прэзідыума цэнтральнай рады «СР – ЗП», экс-дарадца кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі, які 4 гады прапрацаваў на акупаваным Данбасе. Акрамя таго, будзе і экс-міністр сувязі так званай ДНР Віктар Яцэнка. Яшчэ адзін «ганаровы госць», Дзмітрый Белік – дэпутат-адзінарос з Севастопалю. Вядома, што ён прымаў удзел у арганізацыі рэферэндума, за што яго ўзнагародзілі, медалём «За вызваленне Крыма і Севастопаля». І апошні ўдзельнік расейскай дэлегацыі, прафесар Інстытута Дзяржслужбы і кіравання пры прэзідэнце РФ Уладзімір Краўцоў.

Hавiны
«Падручнік, што паказвае стаўленне беларусаў да вайны на Данбасе». У Менску прэзентавалі кнігу Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша
2021.02.20 14:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў