ГУБАЗіК: пасля выбараў затрымалі 65 футбольных фанатаў


Фанаты берасцейскага «Дынама» .
Фота: brestfans98/instagram

На сайце Sb.by з’явілася інтэрвʼю з Міхаілам Бедункевічам, начальнікам 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК, якое займаецца палітычна матываванымі справамі. Ён мяркуе, што найбольш радыкальнымі ўдзельнікамі паслявыбарчых пратэстаў былі футбольныя фанаты.

Так, 65 фанатаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці са жніўня 2020-га да пачатку сакавіка 2021-га. Больш за ўсё іх у Берасцейскай вобласці – 20 чалавек, 13 з якіх пад вартай.

Таксама сцвярджаюць, што асаблівая актыўнасць каляфутбольных хуліганаў назіралася падчас пратэстаў у Менску, Берасці, Жлобіне, Маладзечна, Мазыры і Жодзіна. У прыватнасці, у сталіцы яны нібыта былі актыўнымі ўдзельнікамі сутычак каля станцыі метро «Пушкінская» і ўніверсаму «Рыга». Большасць з іх тады быццам знаходзілася ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў