Берасцейскаму гурту «Дай Дарогу!» не дазволілі выступіць з канцэртам у Менску


Упраўленне культуры Менгарвыканкаму адмовіла берасцейскаму панк-гурту «Дай Дарогу!» у канцэртным пасведчанні. Падставай для адмовы стала нібыта «парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства», напісаў у сваім Facebook лідар гурта Юрый Стыльскі.

Берасцейскі панк-гурт «Дай Дарогу!» планаваў выступіць 7 траўня ў Менскім клубе «Re: Public». Прадстаўнікі гурта звярнуліся ва ўпраўленне культуры Менгарвыканкаму з просьбай аб атрыманні канцэртнага пасведчання, але атрымалі адмову.

«Ужо нават фармальная прычыны ў выглядзе каронавірусу не фігуруе. Артыкул 215 – падставы для адмовы ў выдачы гастрольнага пасведчання – п 1.8 парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства… Зручны артыкул, выкарыстоўваецца ў дачыненні да любых артыстаў, калі іншых законных падставаў для адмены няма, а адмяніць хочацца», – пракаментаваў фронтмэн калектыву Юры Стыльскі.

Юрый Стыльскі прыняў актыўны ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Берасці і быў два разы затрыманы. Музыка публічна выказваўся супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыяў.

Hавiны
Гурт «Дай Дарогу!» выпусціў кліп, прысвечаны падзеям 2020 года ВІДЭА
2020.07.19 11:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў