Беларуская лёгкаатлетка выставіла на аўкцыён залаты медаль. Сродкі пойдуць свабодным спартоўцам


Залаты медаль, які выставіла на аўкцыён лёгкаатлетка Надзея Астапчук.
Фота: Надзея Астапчук/FB

Вядомая беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук выставіла на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль чэмпіянату Еўропы-2005. Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.

«Спартоўцам можаш ты не быць, але Чалавекам быць абавязаны», – напісала Надзея Астапчук.

Сімвалічна, што лёгкаатлетка абвесціла аўкцыён роўна праз 16 гадоў ад таго дня, калі заваявала той залаты медаль. Сродкі ад ягонага продажу пералічаць Беларускаму фонду спартовай салідарнасці. Зрабіць стаўку можна да 15 сакавіка.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў