Аляксандру Кардзюкову, якога асудзілі на 10 гадоў, у СІЗА змянілі крымінальны артыкул


Сястра Аляксандра Кардзюкова 4 сакавіка наведала свайго брата ў берасцейскім СІЗА № 7, і даведалася, што замест ч. 2 арт. 363 («Супраціў працаўніку міліцыі») яму запісалі арт. 364 («Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі»). Пра гэта Марына Кардзюкова распавяла карэспандэнту «Белсату».

25 лютага забітага Генадзя Шутава суд Берасцейскай вобласці прызнаў вінаватым у супраціве сілавікам «без прызначэння пакарання». Сведку забойства Аляксандра Кардзюкова асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандр Кардзюкоў, сведка забойства Генадзя Шутава, у судзе. 19 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Аляксандра Кардзюкова прызналі вінаватым у замаху на забойства (ч. 2 арт. 139 КК РБ), а таксама ў супраціве працаўніку органаў унутраных справаў (ч. 2 арт. 363 КК РБ). Але родныя асуджанага даведаліся, што ў СІЗА ў Берасці Аляксандру памянялі артыкул на гвалт, або пагрозу гвалту ў дачыненні міліцыянта (арт. 364).

«А гэта значыць, што Аляксандра паставілі на ўлік, і цяпер усюды яго водзяць у кайданках, а на ложку вісіць таблічка, што быццам ён асабліва небяспечны злачынца. Мы не разумеем, на якім этапе падобнае адбылося, але Аляксандр напісаў скаргу на імя начальніка СІЗА. У цэлым ён трымаецца добра», – распавяла «Белсату» сястра Кардзюкова Марына.

Тым часам дачка забітага вайскоўцам Раманам Гаўрылавым Генадзя Шутава Анастасія Баранчук учора падала скаргу ў Вярхоўны Суд.

Пацярпелыя Раман Гаўрылаў і Арсеній Галіцын. У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава. Суд над Аляксандрам Кардзюковым. Берасцейскі абласны суд. 16 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Яна патрабуе адмяніць рашэнне Берасцейскага абласнога суда, які прызнаў Генадзя Шутава вінаватым у супраціве сілавікам, а сведку забойства Аляксандру Кардзюкову прысудзіў 10 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Дачка Шутава: Абвінавацілі ні ў чым не вінаватага, ужо мёртвага чалавека. Я не чакала такога прысуду
2021.02.25 14:54
Гісторыі
«Хочуць апраўдаць смяротны стрэл у Генадзя Шутава». Берасцейца будуць судзіць за замах на забойства падчас пратэстаў
2020.12.30 13:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў