«Акрэсціна таксама стане музеем». Святлана Ціханоўская наведала былую турму ў Партугаліі


Падчас візіту ў Партугалію Святлана Ціханоўская наведала музей Алжубе. Цяперашні музей некалі з’яўляўся турмой для палітвязняў. Тут з 1926 да 1965 гадоў утрымліваліся да 50 тысячаў вязняў. Святлана Ціханоўская нагадала, што Партугалія стала перадапошняй краінай Еўропы, якая пазбавілася ад дыктатуры. Беларусь – апошняя.

Падчас наведвання музею Алжубе ў Партугаліі Святлана Ціханоўская заявіла, што ў новай Беларусі ізалятар на Акрэсціна, як і турма Алжубе, таксама стане музеем – музеем супраціву і свабоды.

Святлана Ціханоўская ў музеі ў Алжубе.
Фота: t.me/tsikhanouskaya

У Алжубе ў зняволенні з 1926 да 1965 гадоў рэжым Партугаліі ўтрымліваў каля 50 тысячаў палітычных зняволеных. У палітвязняў не было камунікацыі з роднымі і блізкімі, цесныя камеры, цярпелі гвалт і жорсткае стаўленне. Ціханоўская адзначыла, што ўсё гэта адбываецца ў Беларусі цяпер.

«Памяць пра палітвязняў, іх пакуты і ўсё, праз што яны прайшлі, назаўсёды застануцца ў гісторыі Беларусі».

Падчас наведвання турмы Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Лісабона Фернанда Медынам і віцэ-мэрам Катарынай Ваш Пінту, жонкай генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша.

Экс-кандыдат на прэзідэнта падкрэсліла, што Беларусь, як і Партугалія, імкнецца да мірнага транзіту ўлады. 25 красавіка – Дзень незалежнасці Партугаліі, а ў Беларусі 25 сакавіка адбудзецца Дзень Волі. Святлана заклікала мэра Лісабона Фернанда Медыну і ўсё партугальскае грамадства падтрымаць беларусаў у гэты дзень.

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра Дзень Волі: «Пара вярнуць сваё»
2021.03.02 10:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў