Затрыманне Грыдзіна і мілітарысцкія заявы Лукашэнкі. Галоўнае за 6 лютага


Belsat.eu падводзіць вынікі нядзелі, 6 лютага.

Стала вядома, што былы фатограф «Радыё Свабода» Уладзь Грыдзін быў затрыманы 4 лютага, у яго кватэры адбыўся ператрус і цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна. Увечары 5 лютага чарговы ператрус адбыўся таксама ў гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву дапусціў магчымасць ракетных «і не толькі» ўдараў па Украіне, а таксама паабяцаў, што ў выпадку ваенных дзеянняў на Данбасе беларуская армія будзе дзейнічаць «дакладна так, як расейская». Ён запэўніў: калі пачнецца вайна з Украінай, то яна працягнецца не больш за 3-4 дні, бо «там не будзе каму супраць нас ваяваць». Лукашэнка таксама адзначыў, што пакуль Захад развернецца, то войскі АДКБ ужо будуць «стаяць ля Ла-Маншу».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што Пуцін паабяцаў яму прысвоіць званне палкоўніка расейскай арміі
2022.02.06 16:31

Міністэрства інфармацыі заблакавала выданне «Флагшток» праз паўгадзіны пасля матэрыялу пра расейскія войскі пад Гомлем. У артыкуле распавядаецца, што на закінутай вайсковай базе стратэгічнай авіяцыі СССР каля вёскі Зябраўка працягвае канцэнтравацца тэхніка і жаўнеры, хаця афіцыйна пра выкарыстанне гэтага аб’екта ў рамках вучэнняў «Саюзная рашучасць» не заяўлялася. Тым часам у сеціве з’явіліся спадарожнікавыя здымкі расейскага ваеннага лагеру пад Рэчыцай.

Працягваецца выбуховы рост захваральнасці на каронавірус. Міністэрства аховы здароўя апублікавала сёння чарговую рэкордную лічбу – за содні ў Беларусі зарэгістравана 8315 новых выпадкаў.

Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Будзько, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, заўтра пачнуць судзіць паводле ч. 3 арт. 426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў») Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

У Гомлі затрымалі Ксенію Марціновіч – дачку псіхолага Алы Марціновіч, якая пакінула Беларусь праз рэпрэсіі. Заўтра Ксенію будуць судзіць.

Палітвязня Эдуарда Пальчыса перавялі з СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску ў віцебскі СІЗА №2.

Пайшоў з жыцця савецкі дысідэнт Эрнст Сабіла.

Hавiны
«Беларусам няёмка, што яны беларусы». Чаму мы не ганарымся сваймі артыстамі? Разважае Сяргей Будкін
2022.02.06 07:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў