У Менску затрымалі фатографа Уладзя Грыдзіна


Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сваякоў, Уладзь перастаў выходзіць на сувязь з абеду пятніцы 4 лютага. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Сёння раніцай сваякі паехалі да яго дадому і пабачылі сляды ператрусу – рэчы раскіданыя, на падлозе смецце, няма ноўтбука і фотаапарата. На дзвярах – у пакоі і на ўваходных – вісеў свежа прыклеены стыкер з напісаным нумарам тэлефона адваката.

Грыдзін і Васюковіч
Фатографы Уладзь Грыдзін (справа) і Аляксандр Васюковіч (злева) пасля вызвалення з ізалятара на вуліцы Акрэсціна. Менск, Беларусь. 24 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам «Радыё Свабода», пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі яго акрэдытацыі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў