272 мігранты пагадзіліся добраахвотна выехаць з Літвы за выплату ў 1000 еўра


272 мігранты, якія трапілі ў Літву без адпаведных дакументаў, пагадзіліся добраахвотна вярнуцца на радзіму пасля атрымання дапамогі ў памеры 1000 еўра. Яны змогуць выляцець з Літвы камерцыйнымі рэйсамі на наступным тыдні, піша партал BNS.

Абсалютная большасць тых, хто вяртаецца – грамадзяне Іраку. Некалькі чалавек таксама паляцяць у Расею і Індыю.

Дапамога ў памеры 1000 еўра выплочваецца мігрантам у аэрапорце непасрэдна перад вылетам.

Памер выплаты для тых мігрантаў, якія вырашаць вярнуцца на радзіму, да 1000 еўра Літва павялічыла ў снежні мінулага году. Скарыстацца дапамогай можна было да 20 студзеня 2022 году. Цяпер кампенсацыя зноў знізілася да 300 еўра. Пасля гэтага зніжэння сумы колькасць жадаючых вярнуцца таксама зменшылася.

Аб’ектыў
Мігранты дагэтуль намагаюцца перакрочыць еўрапейскія межы. З гэтай нагоды Еўразвяз сабраў канферэнцыю
2022.01.21 22:01

Высылцы мігрантаў, паводле намесніка начальніка Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Рымантаса Патраўскаса, замінае таксама COVID-19 – у кожнага другога з дзесяці тых, хто выязджае, станоўчы тэст на каронавірус, таму вылет даводзіцца адкладваць.

Цягам 2021 году ў Літву з тэрыторыі Беларусі незаконна трапілі больш за 4,2 тысячы мігрантаў з краінаў Бліжняга Ўсходу і Афрыкі. Больш за тысяча з іх потым выехалі з Літвы самі ці былі дэпартаваныя. У пяці цэнтрах размяшчэння мігрантаў у Літве дагэтуль застаюцца амаль 3,1 тысячы чалавек.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў