У Менску з самай раніцы праходзяць маршы і пікеты салідарнасці


182-ы дзень паслявыбарных пратэстаў у Беларусі пачаўся з новых акцыяў пратэсту.

Гэтак, з самай раніцы на марш выйшлі жыхары адной з вуліцаў каля трактарнага заводу.

Таксама калону з вялікім бел-чырвона-белым сцягам заўважылі ў цэнтры Менску на праспекце Незалежнасці.

На плошчы Перамогі людзі сталі ў ланцуг салідарнасці, трымаючы ў руках вялікі сцяг і плакаты.

А вось такі мурал стварылі жыхары Менску на знак падтрымання адвагі Марыі Калеснікавай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў