Мінздароўя агучыла статыстыку інфікаваных і памерлых ад каронавіруса


За дзень у Беларусі лекары выявілі 1 787 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. За содні ад COVID-19 памерлі дзевяць пацыентаў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле падлікаў Мінздароўя, за апошні дзень у Беларусі медыкі зарэгістравалі 1 787 пацыентаў з COVID-19. За гэты ж час выпісалі 1 797 пацыентаў.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 256 959 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 244 941 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 773 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Афіцыйна паведамляецца, што за апошні дзень памерлі дзевяць асобаў ад каронавіруса.

Рэпартаж
«Усе зрухі ў нашым грамадстве пачаліся з ByCovid-19». Выстава фотагісторый валанцёраў у Бабруйску
2021.02.06 12:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў