ГУБАЗіК затрымаў мадэратара чату «Хата Белсату». Яго білі


ГУБАЗіК МУС Беларусі паведамляе пра затрыманне мадэратара тэлеграм-рэсурсу «Хата Белсату».

Затрыманы 28-гадовы Аляксей Пахілка. Ён, як заяўляецца, быў мадэратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская».

«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Ягоным дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», – паведамляе ГУБАЗіК.

Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Цяпер ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.

ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Падпісвайцеся на нашую новую групу ў Тэлеграме.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў