У Беларусь прыбылі два эшалоны з вайсковай тэхнікай і жаўнерамі з Расеі


6 студзеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра прыбыццё ў краіну адразу двух эшалонаў з вайсковым грузам з Расеі. Адбываецца гэта ў межах нарошчвання рэгіянальнай групоўкі войскаў дзвюх краінаў.

Эшалон з расейскай тэхнікай у Беларусі.
Фота: Константин Белявский / Ваяр

У двух эшалонах, што прыбылі ў Беларусь, ёсць як вайсковая тэхніка, гэтак і ўласна расейскія вайскоўцы. Адбываецца разгрузка цягнікоў.

«Беларускія вайскоўцы з хлебам-соллю сустрэлі калег з Расейскай Федэрацыі», – адзначае Міністэрства абароны Беларусі.

Эшалон з расейскай тэхнікай у Беларусі.
Фота: Константин Белявский / Ваяр

Між тым, паводле нашых чытачоў, у ваколіцах Менску шукаюць расейскіх салдатаў, якія ўцяклі са зброяй. Як адзначаюць, на дарогах стаяць блокпасты, правяраюць машыны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў