Чытачы «Белсату»: Каля Менску шукаюць расейскіх жаўнераў са зброяй


Частка расейскіх жаўнераў, прывезеных у Беларусь, магла ўцячы з вайсковай часткі. Пра гэта паведамляюць чытачы «Белсату». Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і медыі.

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі. 23 кастрычніка 2022 года.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Паводле нашых чытачоў, у ваколіцах Менску шукаюць расейскіх салдатаў, якія ўцяклі са зброяй. Як адзначаюць, на дарогах стаяць блокпасты, правяраюць машыны:

«На з’ездзе ў горад на дарозе Заслаўе – Калодзішчы стаіць блокпост, правяраюць не ўсіх, выбарачна. Каля крамы «Гіпа» на гэтай трасе – аўтобус з вайскоўцамі ў камуфляжы».

Адначасова на рынках просяць «узмацніць пільнасць» і паведамляць пра падазроных асобаў.

У сваю чаргу «МотолькоПомоги» піша, што ў Менскім раёне абвешчаны пошук групы мужчынаў у вайсковай уніформе, векам да 40 гадоў. Яны могуць перасоўвацца аўтамабілем.

Таксама вялікую колькасць вайскоўцаў, патрулёў з АМАПам і пажарнаю тэхнікаю заўважалі 5 студзеня ў Докшыцкім раёне каля Бягомлю.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў