У Алматы загінуў супрацоўнік тэлеканалу

У былой сталіцы Казахстану Алматы, дзе адбываліся самыя моцныя пратэсты, увечары 6 студзеня загінуў супрацоўнік тэлеканалу. Пра гэта паведамляе «Orda».

Пад абстрэл у раёне рэзідэнцыі прэзідэнта патрапіла здымачная група тэлеканалу «Алматы».

Загінуў кіроўца аўта. Журналісту раздрабніла некалькі пальцаў, яго шпіталізавалі.

Апошнія гукі стрэлаў з боку рэзідэнцыі прэзідэнта карэспандэнт Orda.kz фіксаваў каля 22.55. Пры гэтым МУС і розныя казахстанскія медыі паведамлялі, што сітуацыя на плошчы Рэспублікі, якая знаходзіцца каля рэзідэнцыі, стабільная.

Дзясяткі чалавек. Названая прыкладная колькасць ахвяраў сутыкненняў у Казахстане

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны