Следчы камітэт апублікаваў апошнія кадры з жыцця палітвязня Дудойця


Следчы камітэт пракаментаваў самагубства раніцай 5 студзеня палітвязня Дзмітрыя Дудойця, а таксама апублікаваў відэа здарэння.

Дзмітрый Дудойць.
Фота: dimadudoyt / Instagram

Паводле СК, палітвязень раніцай 5 студзеня ў складзе групы асуджаных у суправаджэнні працаўніка адміністрацыі папраўчай установы наведаў паліклініку для прафагляду. Адтуль ён самастойна пайшоў у бок вуліцы Чалюскінцаў. Праходзячы па мосце, ён узлез на парэнчы і скінуўся на праезную частку.

СК паведаміў, што працягвае правядзенне следчых дзеянняў.

Нагадаем, што Дзмітрый Дудойць быў асуджаны «судом» да двух гадоў «хіміі» за каментар у «Одноклассниках».

«Хімія» – гэта ўзаконенае рабства, дзе чалавек займаецца нізкакваліфікаванай працай і падвяргаецца прыніжэнням. Мы не ведаем, што прывяло яго на той мост, але ведаем, наколькі невыносныя ўмовы, у якіх Дзмітрый знаходзіўся. І ўсё гэта – за напісаныя яшчэ да выбараў шэсць слоў. Баліць чытаць і чуць падобныя навіны. Беларус, які мог бы шмат дзесяцігоддзяў будаваць разам з усімі краіну для жыцця, трапляе на «хімію» і сыходзіць з жыцця. Я хачу выказаць спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя Дудойця. Беларусы не павінны паміраць праз нежаданне аднаго чалавека прыняць рэальнасць і сысці», – выказалася з нагоды трагедыі Святлана Ціханоўская.

Да зняволення Дзмітрыя Дудойця асудзіў суддзя Сяргей Боландзь.

Hавiны
У Магілёве палітвязень Дзмітрый Дудойць скончыў жыццё самагубствам
2022.01.05 20:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў