Казахстан у агні: «Стары, сыходзь!»

Міхал
Кацэвіч

Пратэсты ў Казахстане паказваюць, што стабільнасць аўтарытарных сістэмаў ілюзорная, а выбух эмоцыяў, што доўга не мелі выхаду, можа адбыцца раптоўна. Казахам урэшце надакучыў Назарбаеў. Гэта таксама ўрок для Лукашэнкі і Пуціна.

У выніку бурных пратэстаў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад прэм’ер-міністра Аскара Маміна. У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў пакінуў пасаду кіраўніка Савету бяспекі, застаючыся старшынём кіроўнай партыі.

Гарадскі акімат падчас пратэстаў у Алматы, Казахстан. 5 студзеня 2022 года. Фота: ztb_qaz / Telegram

Да 19 студзеня ў Алмацінскай і Мангыстаўскай вобласцях увялі рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну. Пасля і ў іншых гарадах, а таксама ў сталіцы, Нур-Султане. Не зважаючы на гэта, пратэсты не спыняюцца. На вуліцах Алматы зʼявілася войска (імаверна, Нацыянальная гвардыя) і спецназ паліцыі на бэтээрах. Улады адлучылі інтэрнэт і заблакавалі сацыяльныя сеткі. Падчас акцыяў пратэсту ў Алматы адбыліся вострыя сутыкненні з паліцыяй: пратэстоўцы палілі паліцэйскія машыны, нішчылі ўрадавыя будынкі. У горадзе Актаў дэманстранты захапілі ў палон цэлы атрад паліцыі ды войска.

Вайсковы аглядальнік: Прысутнасць АДКБ у Казахстане будзе мець больш сімвалічны характар, чым вайсковы

Найбуйнейшыя пратэсты ў гісторыі незалежнага Казахстану пачаліся з рэзкага павышэння цаны на звадкаваны газ – у пачатку года яна вырасла на 200 %. Аднак у пратэстоўцаў вельмі хутка зʼявіліся палітычныя патрабаванні.

«Стары, сыходзь!» – крычаць дэманстранты на адрас Нурсултана Назарбаева, які кіруе з савецкага часу і цягам усяго перыяду незалежнасці.

Ужо ёсць патрабаванні рэформаў і свабоды СМІ. Паўстанне паказала, што стабільнасць у Казахстане – гэта міф. Яно не павінна выклікаць здзіўлення: на вуліцах казахскіх гарадоў рэгулярна праходзілі меншыя акцыі пратэсту, падчас якіх выказвалі незадаволенасць розныя сацыяльныя групы. Яны насілі палітычны характар і жорстка здушваліся, таму не прыцягвалі тысячаў, як пытанне павышэння цаны на газ.

У Казахстане не сціхаюць пратэсты, выкліканыя рэзкім павышэннем цэн на звадкаваны газ у два разы. Пратэсты пачаліся 2 студзеня ў Жанаазене, іх падтрымалі найбліжэйшыя населеныя пункты. Алматы, Казахстан. 4 студзеня 2022 года. Фота: newsnurkz / Telegram

Газавага бунту ў Казахстане баяцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Гэта яшчэ адна прыкмета таго, што стабільнасць сістэмы, што падтрымліваецца рэпрэсіямі, прапагандай і карупцыяй вялікіх сацыяльных групаў, можа разваліцца, як картачны дамок. Чым скончацца казахскія пратэсты, невядома. Магчыма, іх здушаць, а можа, улада пойдзе на хісткі кампраміс. Адно можна сказаць дакладна: эпоха Назарбаева заканчваецца, і створаная ім сістэма будзе гніць і скаланацца чарговымі выбухамі сацыяльнай незадаволенасці.

Ілюзія шчаснага спакою

У Казахстане шмат што было ілюзорным. Здавалася б, улада была стабільная. Яна здолела прайсці паспяховую трансфармацыю. У сакавіку 2019 года Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў цягам трох дзесяцігоддзяў (яшчэ ў савецкім Казахстане і пасля атрымання незалежнасці), падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта. На датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў абраны новы прэзідэнт – Касым-Жамарт Такаеў.

Назарбаеў сышоў. Чаму пратэсты ў Казахстане не спыняюцца і чаму іх не здушылі, як у Беларусі?

Аднак Назарбаеў сышоў у цень толькі вонкава. Ён застаўся першым прэзідэнтам, лідарам нацыі, то бок елбасы. Ён па-ранейшаму кіруе дзяржавай. У студзені летась на парламенцкіх выбарах ягоная партыя «Нур Атан» набрала больш за 70 % галасоў.

Здавалася б, уладу паважаюць. А яна можа сімуляваць трансфармацыю і змены. Паўтара года таму новы прэзідэнт адхіліў ад пасады сенатара – усёмагутную Дарыгу Назарбаеву, дачку першага прэзідэнта, якую нават лічылі патэнцыйнаю пераемніцай улады. Гэта быў важны жэст, які ўмацаваў Такаева ў сістэме ўлады, але не моцна змяніў стану рэчаў з гледзішча сярэднестатыстычнага казаха.

Казахстан з выгляду – самая развітая краіна ў постсавецкай Цэнтральнай Азіі. З эканомікаю, што сілкуецца нафтадоларамі. Леташні пандэмічны крызіс і падзенне цэнаў, а таксама скарачэнне экспарту нафты і газу ўдарылі па кашальках казахаў.

У Казахстане не сціхаюць пратэсты, выкліканыя рэзкім павышэннем цэн на звадкаваны газ у два разы. Пратэсты пачаліся 2 студзеня ў Жанаазене, іх падтрымалі найбліжэйшыя населеныя пункты. Алматы, Казахстан. 4 студзеня 2022 года. Фота: newsnurkz / Telegram

Падобна і з добрымі стасункамі з Расеяй і Кітаем, а таксама з ЗША і Еўропай ды ўменнем весці часам даволі напорыстую палітыку. Гэта таксама толькі ілюзія. Тры гады таму сотні казахаў пратэставалі супраць экспансіі кітайскіх кампаніяў. Велізарны прыток кітайскіх інвестыцыяў, дазволены Назарбаевым, – балючая тэма, бо яны канкуруюць з мясцовым бізнесам і ўплываюць на зніжэнне заробкаў.

«Стары, сыходзь!»

Аднак менавіта нафта і газ – найвялікшае багацце Казахстану – сталіся прычынаю пратэстаў. Праз рэзкае павышэнне цэнаў на газ для насельніцтва ў нядзелю пачаліся першыя акцыі пратэсту ў Мангыстаўскай вобласці на Каспійскім моры. Менавіта тут адно з сэрцаў казахскай нафтагазавай галіны. І ў гэтым каспійскім Кувейце людзі, якія працуюць у асноўным у горназдабыўчай прамысловасці, атрымалі шакавальныя рахункі за газ.

Ад снежаньскага паўстання да антыкітайскіх мітынгаў. Гісторыя пратэстаў у Казахстане

Гэты рэгіён наагул неспакойны. У снежні 2011-га і студзені 2012 года ў горадзе Актаў (сталіца вобласці) і ў нафтавым Жангаўэзене адбыліся найбуйнейшыя пратэсты і забастоўкі рабочых у гісторыі незалежнага Казахстану. У стотысячным Жангаўэзене на вуліцы выйшлі 15 тысячаў чалавек. Тады ўлада адрэагавала вельмі жорстка. Адбылася бойня, войска абстраляла пратэстоўцаў. Загінулі 14 чалавек (афіцыйна).

Калі ў нядзелю ў нафтавай правінцыі выбухнуў новы бунт, улады не паспелі адрэагаваць, бо закалоты вельмі хутка пачаліся і ў Алматы, былой савецкай сталіцы, найбуйнейшым горадзе краіны. Цяпер людзі выходзяць на вуліцы ў іншых цэнтрах. Улады не могуць разлічваць толькі на паліцыю і войска, таму пачала перамовы. Адказнасць за падаражэнне ўсклалі на ўрад. Прэзідэнт паабяцаў знізіць цэны на газ. Аднак гэтага можа быць ужо недастаткова.

У Казахстане не сціхаюць пратэсты, выкліканыя рэзкім павышэннем цэн на звадкаваны газ у два разы. Пратэсты пачаліся 2 студзеня ў Жанаазене, іх падтрымалі найбліжэйшыя населеныя пункты. Алматы, Казахстан. 4 студзеня 2022 года. Фота: newsnurkz / Telegram

Усё таму, што казахі выдатна разумеюць, на чым трымаюцца ілюзіі ў іхнай краіне. Яны ведаюць, што насамрэч за стан дзяржавы адказвае толькі адзін чалавек – Назарбаеў, якому 82 гады. Менавіта ён пабудаваў гэтую сістэму: эканоміка, дзе дамінуюць некалькі алігархічных кланаў, карупцыя і ўсё большая залежнасць ад прытоку кітайскага капіталу.

Калі Нурсултан Назарбаеў вызваліў прэзідэнцкую пасаду ў 2019 годзе, ён пакінуў пасля сябе не толькі аўтарытарную сістэму ды алігархічную эканоміку ў руках кланавай эліты, але і сваё ўлюбёнае дзіця – сталіцу ў паўночных стэпах. Пасля атрымання незалежнасці ён пераехаў у правінцыйную Астану. Коштам мільярдаў долараў у стэпе вырас шкляны горад, поўны офісных будынкаў, карпаратыўных штабоў і офісаў. Сыходзячы, ён змяніў яе назву на сваё імя – Нур-Султан.

Сёння нават у сучасных раёнах гораду для казахскай эліты і наменклатуры гучыць лозунг «Стары, сыходзь!». І момант, калі гэта адбудзецца, усё бліжэйшы.

Міхал Кацэвіч / belsat.eu

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў