Дзясяткі чалавек. Названая прыкладная колькасць ахвяраў сутыкненняў у Казахстане

МУС Казахстану апублікавала абноўленую статыстыку, звязаную з пратэстамі ў краіне. Паводле ведамства, 18 сілавікоў загінулі і 748 сілавікоў былі параненыя.

У Казахстане не сціхаюць пратэсты, выкліканыя рэзкім павышэннем цэн на звадкаваны газ у два разы. Пратэсты пачаліся 2 студзеня ў Жанаазене, іх падтрымалі найбліжэйшыя населеныя пункты. Алматы, Казахстан. 4 студзеня 2022 года. Фота: newsnurkz / Telegram

Таксама 2298 пратэстоўцаў затрыманыя

Пра колькасць загінулых дэманстрантаў не паведамляецца.

Раней незалежны каардынацыйны штаб заявіў, што пры сутыкненнях з сілавікамі ў Алматы загінулі прынамсі 30 пратэстоўцаў.

Сярод параненых падчас зачысткі – журналіст аднаго з казахстанскіх медыяў.

У Мінабароны Беларусі паведамілі, хто з беларускіх вайскоўцаў будзе душыць рэвалюцыю ў Казахстане

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны