Долар ужо па 2,60 рубля. З Калядаў – плюс 9 капеек

Беларускі рубель на таргах 6 студзеня ўпаў адносна долара і еўра, але вырас да расейскага рубля. За долар так шмат не прасілі з красавіка 2021 года, за еўра – з верасня.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Вынікі таргоў 6 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы такія:

  • 2,601 рубля за долар ЗША (плюс 1,24 капейкі);
  • 2,9384 рубля за еўра (плюс 1,27 капейкі);
  • 3,3872 беларускага рубля за 100 расейскіх (мінус 3,51 капейкі).

Беларускі рубель пачаў падаць да долара і еўра перад Калядамі. 24 снежня 2021 года за долар прасілі 2,51 рубля, за еўра – 2,85 рубля. Больш за 2,60 за долар апошні раз прасілі 16 красавіка 2021 года, за еўра больш за 2,29 – 16 верасня.

Курс беларускага рубля да расейскага апошнія паўгода пастаянна вагаецца ў межах 3,36-3,50 за 100 расейскіх.

Што будзе з Беларуссю ў 2022 годзе? Спыталі палітолага, эканаміста і псіхолага

МКБ, Нік, Майк, Цынік, Сямібаяршчына і Парадак. Прагнозы на 2022 год ад ананімных Telegram-каналаў

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны