Беларускія спартоўцы сабралі грошы для пазову ў суд супраць УЕФА

Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) сабраў сродкі для аплаты мыта ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS).

«Нягледзячы на тое, што Фонду далі мала часу для збору такой вялікай сумы, намаганнямі неабыякавых беларусаў мы справіліся!» – заявілі ў BSSF.

Фонд спартовай салідарнасці сабраў доказы парушэнняў Беларускай федэрацыяй футболу палажэнняў UEFA і FIFA

CAS выставіў рахунак BSSF у памеры € 22,5 тыс. за разгляд спраў 9 заяўнікаў супраць УЕФА і АБФФ. Тэрмін аплаты быў да 7 студзеня. Частку сумы атрымалася сабраць з прыватных донатаў беларусаў. З адсутнымі сродкамі Фонду дапамаглі беларускія прадпрымальнікі за мяжой, партнёрскія арганізацыі, а таксама прадстаўнікі футбольнай супольнасці, неабыякавыя да праблем беларускага футболу.

6 студзеня Фонд спартовай салідарнасці пералічыў мыта ў Спартыўны арбітражны суд. Разгляд справаў заяўнікаў можа заняць да 3 месяцаў.

Прэзідэнт UEFA: Беларуская федэрацыя футболу «не звязаная» з рэжымам Лукашэнкі

BSSF тым часам дамагаецца, каб на АБФФ наклалі санкцыі за парушэнні правоў спартоўцаў. Міжнародная федэрацыя асацыяцыяў прафесійных футбалістаў (FIFPRO) накіравала рэкамендацыі UEFA адносна дыскрымінацыі, якую чыніць АБФФ. Паводле FIFPRO, ёсць высокая імавернасць, што парушэнні правоў чалавека з боку АБФФ чыняцца пад кіраўніцтвам асабіста Аляксандра Лукашэнкі ці з ягонай згоды.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны