Беларускія дэмакратычныя сілы выступілі супраць накіравання беларускіх вайскоўцаў у Казахстан


Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выступілі з супольнай заявай аб недапушчальнасці накіравання беларускіх вайскоўцаў у аперацыі за мяжой.

«Падзеі ў Казахстане з’яўляюцца ўнутраным палітычным канфліктам. Няма фактаў, якія пацвярджаюць, што крызіс выкліканы вонкавай агрэсіяй або звязаны з вонкавымі тэрарыстычнымі пагрозамі», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Паліцыя Алматы заявіла аб затрыманні каля 2000 чалавек
2022.01.06 16:07

Паводле яе, «вулічны пратэст – гэта адзін з нямногіх даступных пры аўтарытарных рэжымах спосабаў выказвання грамадзянскай волі».

«Мы разумеем імкненне супрацьстаяць дыктатуры і паважаем права казахстанцаў вызначаць лёс сваёй краіны», – адзначаюць беларускія дэмакратычныя сілы.

На іх думку, «адпраўка войскаў, а таксама аказанне любой іншай ваеннай дапамогі дзейнаму ўраду Казахстана стварае небяспечны прэцэдэнт замежнага ўзброенага ўмяшання ва ўнутраныя палітычныя канфлікты».

Таксама, паводле заявы, «увод войскаў можа на шмат гадоў ускладніць сяброўскія адносіны паміж беларускім і казахскім народамі», а само «вайсковае ўмяшанне ва ўнутраны канфлікт у Казахстане супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, можа прывесці да значных людскіх і матэрыяльных страт і шкоды міжнароднай рэпутацыі нашай краіны».

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра адпраўку вайскоўцаў у Казахстан: «Беларускі народ ніколі не выступіць за гэта»
2022.01.06 13:21

«Мы не прымаем ужывання беларускіх войскаў для вырашэння палітычных канфліктаў як у Беларусі, так і за межамі краіны. Іх задача – абарона суверэнітэту і забеспячэнне бяспекі Беларусі», – гаворыцца ў заяве.

Таксама ў ёй адзначаецца, такія рашэнні не можа прымаць чалавек, пазбаўлены «легітымнасці па выніках выбараў 2020 года, які сілай захапіў і ўтрымлівае ўладу ў Беларусі».

Hавiны
Беларускія вайскоўцы ўвайшлі ў склад «міратворцаў» АДКБ для Казахстану. Па іх ляціць самалёт са Пскова
2022.01.06 10:58

Нагадаем, што Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы абвясціла пачатак «міратворчай місіі» ў Казахстане. Вайскоўцы будуць дапамагаць кіраўніку дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву змагацца з масавымі пратэстамі, што пачаліся 2 студзеня.

У склад «міратворцаў» увайшлі байцы расейскіх паветрана-дэсантных войскаў, а таксама вайскоўцы з Беларусі, Арменіі, Таджыкістану і Кыргызстану.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў