Беларусь пасылае войскі ў Казахстан, пакуль курс рубля падае. Галоўнае за 6 студзеня


«Белсат» падводзіць вынікі 6 студзеня – чарговага дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў у Беларусі і за яе межамі.

Галоўнай тэмай сённяшняга дня застаюцца пратэсты ў Казахстане, дзе адбылася змена ўлады, але не такая, якую чакалі пратэстоўцы.

Hавiны
Назарбаеў сышоў. Чаму пратэсты ў Казахстане не спыняюцца і чаму іх не здушылі, як у Беларусі?
2022.01.06 00:57

Сёння Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі пачала скіроўваць у Казахстан сваіх «міратворцаў», якія маюць дапамагчы стабілізаваць сітуацыю ў краіне.

Hавiны
АДКБ накіруе «міратворцаў» у Казахстан на просьбу Такаева. У Алматы – страляніна
2022.01.06 08:41

Сваіх вайскоўцаў з Віцебску скіравала і беларускія ўлады.

Hавiны
У Мінабароны Беларусі паведамілі, хто з беларускіх вайскоўцаў будзе душыць рэвалюцыю ў Казахстане
2022.01.06 17:53

Пры гэтым беларускія дэмакратычныя сілы выразна выступілі супраць такога рашэння.

Hавiны
Беларускія дэмакратычныя сілы выступілі супраць накіравання беларускіх вайскоўцаў у Казахстан
2022.01.06 16:53

Нападаюць беларускія сілавікі і на польскіх памежнікаў.

Hавiны
Памежная ахова Польшчы: Беларускія сілавікі кідалі ў польскі патруль камяні і цагліны
2022.01.06 11:32

Між тым расейскія праваабаронцы паведамляюць, што пагромы і акты марадзёрства, якія сталі фармальнай нагодай для ўвядзення войскаў АДКБ, арганізавалі спецслужбы Расеі ды Казахстану.

Hавiны
Gulagu.net: Марадзёрствам у Казахстане займаліся адмыслова вызваленыя ўладамі крымінальнікі
2022.01.06 19:28

У Беларусі ж следчыя працягваюць хаваць сапраўдныя прычыны смерці затрыманага міліцыянтамі Дзмітрыя Усхопава.

Hавiны
У СК заявілі, што нібыта выявілі прычыну смерці затрыманага міліцыяй Дзмітрыя Усхопава
2022.01.06 17:32

Што не так, з афіцыйнай версіяй, распавялі беларускія медыкі.

Hавiны
«Белыя халаты» распавялі, што не так з афіцыйнай версіяй смерці Дзмітрыя Усхопава
2022.01.06 21:57

А ініцыятыва «BYSOL» дапамагла сваякам загінулага эвакуявацца з Беларусі, дзе ім пагражалі.

Hавiны
Родных загінулага ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава эвакуяваў «BySol»
2022.01.06 09:04

Відаць, што не знойдуць вінаватых і ў справе давядзення да самагубства палітвязня Дзмітрыя Дудойця.

Hавiны
Следчы камітэт апублікаваў апошнія кадры з жыцця палітвязня Дудойця
2022.01.06 16:14

Ледзь не давялі да самагубства і актывістку Марыну Кісялевіч.

Hавiны
Актывістка Матчынага руху 328 наглыталася таблетак у міліцыі, напісала заяву пра давядзенне да самагубства
2022.01.06 09:56

І хоць двум палітвязням палегчылі рэжым зняволення.

Абноўлена
Тры палітвязні выйшлі з няволі: у аднаго скончылася пакаранне, двух перавялі на «хатнюю хімію»
2022.01.06 14:09

Зачыстка грамадства працягваецца, у тым ліку і сваякоў адданых сталіністаў і прыхільнікаў Лукашэнкі.

Hавiны
У Горадні ў палітычнай крымінальнай справе судзяць дачку вядомага сталініста і прыхільніка Лукашэнкі
2022.01.06 15:38

Дайшло нават да таго, што з бібліятэк прыбіраюць кнігі пра Францішка Скарыну.

Hавiны
З бібліятэк прыбіраюць кнігу пра Скарыну. У чым правініўся беларускі першадрукар?
2022.01.06 14:45

А вось курс рубля дубінак не слухаецца і працягвае падаць адносна долара і еўра.

Hавiны
Долар ужо па 2,60 рубля. З Калядаў – плюс 9 капеек
2022.01.06 13:37

Дый статыстыка золатавалютных рэзерваў не тая добрая, як кажуць у Нацбанку.

Hавiны
Нацбанк распавёў, што ЗВР Беларусі выраслі амаль на $ 1 млрд. Але ёсць нюансы
2022.01.06 15:43

Тым часам беларускія спартоўцы сабралі грошы, каб судзіцца з УЕФА, што падтрымлівае рэжымную Беларускую федэрацыю футболу.

Hавiны
Беларускія спартоўцы сабралі грошы для пазову ў суд супраць УЕФА
2022.01.06 20:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў