АДКБ накіруе «міратворцаў» у Казахстан на просьбу Такаева. У Алматы – страляніна


Звесткі, што цяпер адбываецца ў Казахстане, абрывістыя: інтэрнэт працуе з перабоямі. Вядома, што ўлады Казахстану абвясцілі «антытэрарыстычную аперацыю» супраць пратэстоўцаў, а АДКБ пагадзілася ўвесці войскі.

Вайскоўцы на вуліцы ў Алматы, Казахстан. 6 студзеня 2022 года.
Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum

АДКБ сабралася ўводзіць войскі

У ноч на 6 студзеня прэм’ер-міністр Арменіі ды старшыня Савету калектыўнай бяспекі АДКБ Нікол Пашыньян абвясціў, што ў сувязі са зваротам кіраўніка Казахстану Касым-Жамарта Такаева АДКБ накіруе ў Казахстан «калектыўныя міратворчыя сілы» на «абмежаваны тэрмін».

Паводле Такаева, замежныя войскі вырашылі ўвесці праз «пагрозу нацыянальнай бяспецы і суверэнітэту, выкліканай у тым ліку вонкавым умяшаннем». Хто менавіта звонку ўмешваецца ў казахскі пратэст, ён не ўдакладніў.

Hавiны
Беларускія вайскоўцы ўвайшлі ў склад «міратворцаў» АДКБ для Казахстану. Па іх ляціць самалёт са Пскова
2022.01.06 10:58

У АДКБ уваходзяць Беларусь, Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Афіцыйная колькасць «міратворцаў» АДКБ – каля 3600 чалавек. Беларускія дзяржаўныя медыі пакуль не каментавалі магчымасці адправіць беларускіх «міратворцаў» на выкананне «інтэрнацыянальнага доўгу».

Старшыня камітэту справаў СНД расейскай Дзяржаўнай думы Леанід Калашнікаў заявіў, што «міратворцы» АДКБ будуць толькі ахоўваць аб’екты інфраструктуры, а баі цяпер вядуць не яны, а мясцовыя сілы. Ён жа дадаў, што войскі ўвядуць фактычна бестэрмінова: «пакуль сітуацыя не стабілізуецца».

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра адпраўку вайскоўцаў у Казахстан: «Беларускі народ ніколі не выступіць за гэта»
2022.01.06 13:21

У Алматы – страляніна. Магчыма, паміж вайскоўцамі і пратэстоўцамі

Такаеўцы раней абвяшчалі «антытэрарыстычную аперацыю» супраць пратэстоўцаў, якія ўзялі пад кантроль найбуйнейшы горад краіны – Алматы. Мясцовыя жыхары заўважылі ў ноч на 6 студзеня вайсковую тэхніку, якую ўводзяць у горад. Затым пачаліся паведамленні пра страляніну з вайскоўцамі.

У Казахстане інтэрнэт працуе з перабоямі, у Алматы зусім не працуе інтэрнэт і тэлефонная сувязь. Пра сітуацыю паведамляюць збольшага расейскія дзяржаўныя медыі.

Hавiны
Казахскі пратэст скончыўся? Сведка: у Алматы ваююць не з пратэстоўцамі, а з марадзёрамі
2022.01.06 12:40

Казахская «Медиазона» перадае, што яны пішуць: у Алматы нібыта ідзе перастрэлка вайскоўцаў з пратэстоўцамі, салдаты на БТР нібыта ўзялі ў кальцо пратэстоўцаў у цэнтры.

Ці праўда гэта, пэўнасці няма. Дакладна вядома, што ў горадзе – вайскоўцы, але таксама вядома, што ўначы ў Астане рабавалі крамы і банкі ўзброеныя марадзёры. На відэа ТАСС бачна, што вайскоўцы кудысьці страляюць, але не відаць, па кім, адно што няма агню ў адказ.

***

За час пратэстаў, што трываюць з 2 студзеня, пратэстоўцы дамагліся спачатку зніжэння цэнаў на паліва (якія ўлады паднялі ўдвая), затым – адстаўкі ўраду, урэшце – адстаўкі Нурсултана Назарбаева (першага прэзідэнта, які саступіў пасаду Такаеву, але застаўся кіраваць Саветам бяспекі).

Па ўсёй краіне ўведзенае надзвычайнае становішча. Праца банкаў прыпыненая.

Hавiны
Назарбаеў сышоў. Чаму пратэсты ў Казахстане не спыняюцца і чаму іх не здушылі, як у Беларусі?
2022.01.06 00:57
Hавiны
Чаму пратэстуюць у Казахстане, пры чым тут кошты на паліва і ці будзе раскол элітаў? Коратка тлумачым
2022.01.05 14:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў