1992 гады пазбаўлення волі, 673 гады «хіміі». Праваабаронцы падлічылі палітычныя прысуды за 2021 год


Цягам 2021 года ў крымінальных справах палітычнага характару асудзілі не менш за 1285 чалавек. Пазбаўленне волі ўжылі да 41,8 %.

Вынікі судоў у палітычных крымінальных справах за 2021 год. Выява: spring96.org

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў падлікі вынікаў судоў у палітычных крымінальных справах за мінулы год: сумарна 1992 гады пазбаўлення волі для 537 людзей, 673 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія») для 305 людзей і 740 гадоў без накіравання («хатняя хімія») для 379 людзей, 6 гадоў прысуджаных арыштаў для 29 людзей, а таксама штрафы на 310 тысяч рублёў для 33 людзей.

І гэта ўсё – толькі крымінальныя справы, без уліку штрафаў і арыштаў у адміністратыўных.

Hавiны
За 2021 год у Беларусі прысудзілі 90 гадоў палітычных «содняў». Статыстыка назіральнікаў
2022.01.01 16:58

Самымі «папулярнымі» крымінальнымі артыкуламі былі «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ) – 416 асуджаных, «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) – 344 асуджаныя, «Удзел у масавых беспарадках» (ч.2 арт. 293) – 161 асуджаны, «Гвалт у дачыненні да міліцыянта» (арт.364) – 139 асуджаных, «Абраза прэзідэнта» (арт.368) – 115 асуджаных.

Найбольш асуджаных было ў Менску і Берасцейскай вобласці.

Вынікі судоў у палітычных крымінальных справах за 2021 год. Выява: spring96.org

Праваабаронцы таксама адзначылі істотнае павелічэнне максімальных пакаранняў у палітычных артыкулах Крымінальнага кодэксу. Так, за «знявагу дзяржаўнай сімволікі» раней пагражаў максімум год абмежавання волі, цяпер – да трох гадоў пазбаўлення волі. За «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады» раней дапускалася толькі абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, цяпер – да трох гадоў пазбаўлення волі. За «апаганьванне будынкаў» (то значыць, за графіці або налепкі) максімальнае пакаранне павялічылі з трох месяцаў арышту да трох гадоў пазбаўлення волі. У іншыя «папулярныя» палітычныя артыкулы дадалі год ці два да максімальнага пакарання.

Найбольш палітычных прысудаў – звыш трох дзясяткаў – вынеслі берасцейскія суддзі Яўген Брэган, Вера Філонік і Аляксандр Семянчук.

Вынікі судоў у палітычных крымінальных справах за 2021 год. Выява: spring96.org
Інтэрв’ю
Цяпер, як у 1937 годзе? Ці надышоў 1938-ы? Гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсіяў
2021.10.28 08:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў