Расейская армія абстраляла ўначы Крывы Рог і Запарожжа


Расейская армія атакавала ў Крывым Розе прамысловае прадпрыемства, а ў Запарожжы – аб’екты прамысловай і энергетычнай інфраструктуры, паведамілі ўлады гэтых рэгіёнаў. У выніку загінуў адзін мужчына, трое асобаў пацярпелі.

Наступствы абстрэлу Запарожжа 2 снежня 2022 года.
Фота: Аляксандр Старух / Facebook

Уначы расейскія войскі абстралялі Крывы Рог і Запарожжа.

У Крывым Розе, як паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Резнічэнка, было атакаванае прамысловае прадпрыемства. Загінуў адзін працаўнік, тры асобы пацярпелі. Яны ў сярэднецяжкім стане.

У Запарожжы расейская армія абстраляла прамысловыя і энергетычныя абʼекты. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, напісаў кіраўнік рэгіёну Аляксандр Старух у Facebook.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 4 снежня
2022.12.04 18:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў