«Перапраўляюцца праз Нёман у гідракасцюмах». Літоўскія памежнікі распавялі пра беларусаў-уцекачоў


Літоўская памежная служба адзначае павелічэнне ліку беларусаў, якія ўцякаюць ад пераследу на радзіме. Гэта асобы рознага веку і адукацыі: ад студэнтаў да кіраўнікоў тэатраў, гаворыцца ў рэпартажы тэлерадыёкампаніі LRT з літоўска-беларускай мяжы.

Памежны слуп на беларуска-літоўскай мяжы.
Фота: Justinas Stacevičius / LRT.lt

Літоўскія памежнікі заўважылі павелічэнне колькасці беларусаў, якія хаваюцца ад пераследу на радзіме. «У Літву часцей сталі прыязджаць асобы, якія ўцякаюць ад рэжыму незаконна абранага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», – гаворыцца ў рэпартажы тэлерадыёкампаніі LRT з літоўска-беларускай мяжы. Паводле памежнікаў, у асноўным бягуць тыя, чый прыгавор не набыў моцы:

«Праз Нёман перапраўляюцца беларусы ў гідракасцюмах. Калі мы не заўважаем, яны самі шукаюць начальства, шукаюць прытулку. Часцей за ўсё, яны паказваюць нейкія дакументы».

Адзін уцякач паказаў пастанову суда, у якой гаворыцца, што ён асуджаны за каментары ў інтэрнэце пра Лукашэнку.

Уцякаюць асобы рознага веку і адукацыі: ад студэнтаў да кіраўнікоў тэатраў. Беларусаў, якім удалося трапіць у Літву, памежнікі перадаюць іншым службам. Пытанне аб прытулку разглядае дэпартамент міграцыі.

«У апошнім выпадку беларус распавёў, што спрабаваў выехаць з сям’ёй у Грузію, але іх не выпусцілі. Нарэшце, як сказаў мужчына, ягоная жонка з дачкой зʼехалі ў Калінінград, а адтуль – у Польшчу. Сам ён спрабуе атрымаць прытулак у Літве», – прывялі падрабязнасці ў памежнай службе.

Агляд
Беларусь у выгнанні: хто цярпіць ад рэпрэсіяў у Беларусі і як абараніць свае правы ў эміграцыі
2022.12.03 08:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў