Еўракамісія ўхваліла дзявяты пакет санкцыяў супраць Расеі. Беларусь яны абмінуць


Еўракамісія падрыхтавала чарговы, ужо дзявяты, пакет санкцыяў супраць Расеі, паведаміў у сваім Twitter карэспандэнт радыё «Свабода» у Бруселі Рыкард Юзьвяк. «Цікава, што Беларусь не з’яўляецца мішэнню (зноў)», – напісаў журналіст.

Еўракамісія ўхваліла чарговы, ужо дзявяты, пакет антырасейскіх санкцыяў. Паводле інфармацыі карэспандэнта радыё «Свабода» Рыкарда Юзьвяка, абмежаванні закрануць каля 180 расейскіх юрыдычных асобаў: банкі, тэхналагічныя кампаніі і медыі.

«Цікава, што Беларусь не зʼяўляецца мішэнню (зноў)», – адзначыў журналіст.

Чакаецца, што кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу зацвердзяць санкцыі на сустрэчы 12 снежня.

Тым часам сёння, 5 снежня, набыло моц эмбарга на экспарт расейскай нафты па моры, а таксама «столь» цэнаў на яе – 60 долараў за барэль. Асноўная мэта гэтых захадаў – пазбавіць Крэмль грошай на вайну супраць Украіны.

Афіцыйныя расейскія асобы заявілі, што падпарадкоўвацца не збіраюцца і будуць прадаваць нафту краінам, якія не падтрымліваюць гэтае абмежаванне, нават калі прыйдзецца скарачаць здабычу.

Аб’ектыў
Расейская нафта – не вышэй як $60 за барэль
2022.12.03 20:54

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў