Яшчэ адзін палітвязень уцёк з «хіміі» і зʼехаў з Беларусі


Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што палітвязень Міхаіл Чамурака, які быў асуджаны да трох гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.

Абставіны адʼезду палітвязня пакуль невядомыя.

Міхаіл Чамурака.
Фота: spring96.org

Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака быў пакараны абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») тэрмінам на тры гады. Яго прызналі вінаваты ў «паклёпе» (арт. 188 Крымінальнага кодэксу).

З 10 кастрычніка 2021 года Чамурака пачаў адбываць пакаранне.

23 лістапада 2021 года праваабаронцам стала вядома, што на палітвязня заведзена новая крымінальная справа – паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці»).

Hавiны
Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з «хіміі» і пакінуў Беларусь
2021.08.22 16:01

РР belsat.eu

Стужка навінаў