У Польшчы памерла мігрантка з Курдыстану


Жыхарка Курдыстану трапіла ў Гайнаўскі шпіталь у цяжкім стане з памежнай паласы з боку Беларусі.

Паводле «Radio Białystok», пракуратура Гайнаўкі распачне следства ў справе смерці жанчыны з Курдыстану.

Вядома, што жанчына разам са сваімі суайчыннікамі правяла пэўны час у памежнай паласе з боку Беларусі. Яна была цяжарнай і страціла дзіця. Жанчыну даставілі ў шпіталь у цяжкім стане, а ненароджанае дзіця пахавалі ў Баброўніках на мусульманскіх могілках. Яна памерла ўвечары 3 снежня. У жанчыны застаўся муж і пяцёра дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў.

Hавiны
Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум
2021.12.05 12:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў