У Беларусі 1166 чалавек атрымалі траўмы праз галалёд


Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку траўмаў, звязаных галалёднымі і халадовымі траўмамі.

Агулам з 17 лістапада па 5 снежня ў Беларусі зарэгістравана 1166 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў, з іх 217 – дзеці.

Больш за ўсё пацярпелых на Віцебшчыне – 315 (33 з іх былі шпіталізаваныя). Менш за ўсё траўмаў зафіксавана на Берасцейшчыне – 45 (12 шпіталізаваных).

Нагадаем, на 4 і 5 снежня ў Беларусі быў абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу.

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў