Што паспелі да зімы зрабіць у Будслаўскім касцёле


У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, дзе пасля пажару быў знішчаны дах і залітае вадой памяшканне касцёлу, паставілі часовы дах, але не паспелі да маразоў завершыць работы з купалам.

Будслаўскі касцёл пасля пажару. 16 жніўня 2021 года.
Фота: budslau / Telegram

Пробашч касцёла, ксёндз Дзмітрый Дубовік расказаў дзяржаўнай газеце «Культура», што ў будучыні ме­та­ла­кан­струк­цыі, які­мі за­мя­ні­лі драў­ля­ную кан­струк­цыю да­ху, за­ста­нуц­ца, але па­крыц­цё з ме­та­лап­ро­фі­лю з бля­хі бу­дзе за­ме­не­на на мед­нае, якое бы­ло да па­жа­ру.

Таксама бы­ла зроб­ле­ная стра­хоў­ка пад ку­па­лам, бо яго ве­ль­мі сур’ёзны стан вы­клі­каў за­кла­по­ча­насць у інжы­не­раў. Але завершыць работы з купалам не паспелі праз надвор’е. Зрабіць іх плануюць вясной, але на тое спатрэбяцца значныя сродкі. Таксама плануюць рас­крыць жы­ва­піс, які ёсць у ку­па­ль­най час­тцы.

Hавiны
У Будслаўскі касцёл вярнулі алтар
2021.10.11 11:26

Цяпер дзеля аднаўлення касцёлу падалі заяўку на распрацоўку інжынернага праекту, у які мае ўваходзіць ума­ца­ван­не і гід­ра­іза­ля­цыя пад­мур­каў кас­цё­ла, ума­ца­ван­не цо­ка­ль­на­га па­вер­ха, пра­клад­ка дрэ­наж­най сіс­тэ­мы, ума­ца­ван­не і іншыя пра­цы, звя­за­ныя са шчы­лі­на­мі ў му­рах. Дубовік кажа, што ве­ль­мі тур­буе пра­вы неф, дзе мо­жа аб­ва­ліц­ца час­тка пад­пруж­най аркі. Праектаванне мае завершыцца ў сярэдзіне 2022 года, рэалізаваць маюць у 2023-24 гадах.

Будслаўскі касцёл. 26 верасня 2021 года.
Фота: budslau / Telegram

Аднаўляюць касцёл за кошт ахвяраванняў: сабралі ўжо больш за мільён рублёў, але на адраўленне ўсяго даху спатрэбіцца каля 2,2 млн. Збор грошай працягваецца.

Дзеля збору сродкаў ладзілі цэлы музычны марафон «Адбудуем Будслаў разам», які завяршыўся 21 лістапада кан­цэр­там ду­хоў­най му­зы­кі ў вы­ка­нан­ні му­зы­каў па­ра­фіі Най­свя­цей­шай Трой­цы (Свя­то­га Ро­ха) на За­ла­той гор­цы ў Мен­ску.

Зараз суполка аднаўлення касцёлу плануе дабрачынны кірмаш. Пачатак 19 снежня.

Касцёл у Будславе загарэўся раніцай 11 траўня. Пажар удалося патушыць, а таксама ўратаваць галоўны скарб святыні – абраз Маці Божай Будслаўскай. Аднак у касцёле цалкам выгарэў і абваліўся дах.

Аб’ектыў
У Будславе гарэў «беларускі Нотр-Дам». Што вядома?
2021.05.11 22:37
Стужка навінаў