Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум


Нямецкі часопіс «Der Spiegel» перадаў словы мігрантаў аб сітуацыі на беларускіх межах.

Іракцы сядаюць на самалёт з Беларусі. 25 лістапада 2021 года.
Фота: Міністэрства транспарту Іраку / Facebook

Адзін з мужчынаў, які цяпер знаходзіцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Брузгі» пад мяжой з Польшчай, расказаў, што «людзі ў цывільным» паставілі яго перад выбарам: альбо дэпартацыя, альбо ісці на мяжу. Ён тлумачыць, што выбар – між смерцю ад холаду на мяжы і смерцю ў Сірыі, дзе яго шукаюць сілавікі.

Некалькі сірыйцаў і іракцаў таксама паведамілі выданню пра ўльтыматумы, якія ім выстаўлялі сілавікі: «Дэпартацыя або на мяжу». Адзін мужчына сказаў, што баец у вайсковай форме казаў яму, што вызваліць памяшканне трэба праз тры дні.

Дзясяткі іракцаў з курдскіх раёнаў адвозілі з «Брузгаў» у аэрапорт, дзе ўжо былі сотні мігрантаў. Некаторых сілавікі забіралі з дамоў, некаторых «людзі ў цывільным» хапалі ў гандлёвых цэнтрах ці ля банкаматаў. У аэрапорце «Менск» мігрантам даюць толькі ваду, многія не елі некалькі дзён, сцвярджае адзін з мігрантаў.

Вельмі нямногія мігранты вераць, што ім дадуць прытулак у Беларусі, пры тым баяцца дэпартацыі. Адзін з мігрантаў, які звярнуўся ў амбасаду Іраку, каб паляцець на радзіму, расказаў, што зрабіў так, бо спрабаваць перайсці мяжу зімой занадта рызыкоўна.

З Беларусі ў Ірак вылецелі каля 2000 чалавек. У «Брузгах» застаецца каля 1700 мігрантаў, яшчэ нейкая колькасць мігрантаў (імаверна, гаворка ідзе пра тысячы чалавек) знаходзіцца ў іншых месцах у Беларусі.

Hавiны
Група мігрантаў зноў спрабавала «штурмаваць» беларуска-польскую мяжу
2021.12.05 12:08

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў