Беларусь абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў ва «ўхіленні ад дыялогу»


Міністэрства абароны Беларусі выклікала 5 снежня вайсковага аташэ пры амбасадзе Украіны ў Беларусі і выдала ноту пратэсту. У чым быў пратэст, расказала прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Фота: mil.by

Фармальнай нагодай стала заява Беларусі аб тым, што 4 снежня ўкраінскі верталёт нібыта парушыў беларускую мяжу ў раёне Новай Рудні. Украінскі бок зняпраўдзіў тую заяву.

Ды справа не столькі ў гэтым інцыдэнце, вынікае з прэс-рэлізу Міністэрства абароны Беларусі:

«Вайсковаму аташэ было даведзена, што ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў як па лініі міжнароднай вайсковай супрацы, так і кантролю над узбраеннямі, што вельмі трывожна».

Беларускі бок «давёў факты» ўхілення Украіны ад абавязкаў у межах рэгіянальных захадаў даверу і бяспекі, «а таксама правядзення на фоне абвінаваўчай у адносінах да Рэспублікі Беларусь рыторыкі шэрагу вучэнняў паблізу ад беларускай дзяржаўнай мяжы». У лучнасці гэтага Мінабароны бачыць магчымасць «з’яўлення пагрозы бяспецы Рэспубліцы Беларусь на паўднёвым напрамку».

Hавiны
«Уражанні сумныя». Макей расказаў, як з’ездзіў на саміт АБСЕ ў Стакгольм
2021.12.04 09:00

Украіна сапраўды ладзіла маштабныя вучэнні на памежжы з Беларуссю – аперацыю «Палессе». Але гэта вучэнні міністэрстваў унутраных справаў і надзвычайных сітуацыяў разам з памежнікамі – іх праводзілі ў сувязі з міграцыйным крызісам на беларускіх межах.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка прызнаў украінскі Крым расейскім і абяцаў быць на баку Расеі ў выпадку ейнай вайны з Украінай. Украіна ж успрымае Беларусь як патэнцыйную пагрозу.

Выведнікі ЗША высветлілі, што Расея плануе магчымы ваенны наступ на тэрыторыю Украіны, які можа пачацца ў пачатку 2022 года. Спецслужбы сцвярджаюць, што Крэмль рыхтуе ўварванне ва Украіну ў тым ліку праз тэрыторыю Беларусі.

ВІДЭА
Чым NATO адкажа Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну?
2021.12.04 14:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў