Выйшаў на волю палітвязень з Ваўкавыску Алег Фамін. Ён адбыў увесь тэрмін


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра вызваленне палітвязня Алега Фаміна. Ён адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі. Мужчыну выпусцілі сёння а 6-й раніцы.

Алег Фамін у залі суда.
Фота: Белсат

На волю выйшаў палітвязень Алег Фамін. Яго вызвалілі сёння а 6-й раніцы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Мужчына адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі.

Фаміну 48 гадоў, ён з Ваўкавыску, прадпрымальнік і футбольны трэнер. Яго затрымалі 15 жніўня разам з жонкай. Па абвінавачванні ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта яму далі 2,5 гады калоніі, жонцы – 1,5 гады «хатняй хіміі». Прысуд вынес суддзя Мікалай Талашка. Ён таксама спагнаў 2 тысячы рублёў на карысць міліцыянта Вячаслава Іванова.

Віну Фаміны не прызналі.

Гісторыі
«Пры чым тут фашыст?» У Ваўкавыску судзяць сужэнства за гвалт над міліцыянтам
2020.11.23 12:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў